BE RU EN

Апублікаваны кадры наступстваў атакі на склад РФ у Варонежскай вобласці

  • 7.09.2024, 19:02

Выбухі працягваюцца дагэтуль.

Спадарожнікавы здымак пажару на складзе боекамплектаў у Варонежскай вобласці РФ пасля нападу СБУ з'явіўся ў Сеціве. Сёння палала ў населеным пункце Салдацкае, піша «Обозреватель».

Адпаведнае відэа паказалі ў Х(Twitter). Варта адзначыць, што гэты склад вораг актыўна выкарыстоўваў для адпраўкі тэхнікі ва Украіну.

На гэты момант на аб'екце зафіксаваны чатыры ачагі магутнага пажару. Тамака пастаянна дэтануюць боепрыпасы. Выбухі працягваюцца дагэтуль.

Раней стала вядома аб тым, што падчас начнога ўдару СБУ па вялікім складзе БК у расейскай Варонежскай вобласці ў ноч на 7 верасня былі знішчаны паўночнакарэйскія ракеты.

Апошнія навіны