BE RU EN

Украінцы зрабілі мільён анлайн-прапановаў ажаніцца праз праграму «Дзія»

  • 30.09.2024, 21:24

За тры тыдні.

Цягам трох тыдняў украінцы зрабілі больш за 1 млн прапановаў ажаніцца праз праграму «Дзія».

Пра гэта 30 верасня ў Telegram паведаміў віцэ-прэм'ер-міністр інавацыяў, развіцця адукацыі, навукі і тэхналогій – міністр лічбавай трансфармацыі Украіны Міхаіл Фёдараў.

Паводле ягоных словаў, функцыю анлайн-прапановы запусцілі для параў, якія знаходзяцца на адлегласці.

«А цяпер бачым, што яна стала трэндам на ўсе выпадкі жыцця. Зрабіць прапанову ў “Дзіі” паспелі ўсе – ад закаханых параў да ўкраінскіх бізнэсаў», – напісаў Фёдараў.

Апошнія навіны