BE RU EN

Зяленскі правёў Стаўку і больш за дзве гадзіны абмяркоўваў з Сырскім фронт

  • 30.09.2024, 20:13

Усе дэталі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сёння, 30 верасня, правёў чарговае пасяджэнне Стаўкі вярхоўнага галоўнага камандзіра. На ёй разглядалася камплектаванне брыгадаў.

Пра гэта паведамляе Charter97.org са спасылкай на вечаровы зварот Зяленскага.

Паводле словаў Зяленскага, падчас Стаўкі былі разгледжаныя два пытанні: першае – камплектаванне брыгадаў, другое – зброя і тэхніка для нашых воінаў, закуп і пастаўка.

«Яшчэ сёння асобна абмеркавалі з міністрам абароны Украіны Умеравым выкананне кантрактаў і тое, як працуюць інстытуцыі ў сістэме Міністэрства абароны. Усе рэальныя рэфарматарскія крокі павінны быць цалкам рэалізаваныя», – расказаў Зяленскі.

Таксама прэзідэнт Украіны сёння падрабязна і вельмі доўга размаўляў з галоўным камандзірам Аляксандрам Сырскім і кіраўніком Генштаба Анатолем Баргілевічам. Іх размова доўжылася больш за дзве з паловай гадзіны.

«Даклады датычна кожнага з нашых франтавых кірункаў, нашы магчымасці – далейшыя і канкрэтныя задачы. Вельмі няпростая сітуацыя. Самае галоўнае – ціснуць на Расею ўсімі сродкамі, усімі інструментамі, каб як мага хутчэй дасягнуць нашай мэты – рэальнага і справядлівага міру для Украіны, для ўсіх нашых людзей», – падкрэсліў Зяленскі.

Апошнія навіны