BE RU EN

Змітру Дашкевічу вынеслі новы прысуд

  • 30.09.2024, 18:24

Актывісту дадалі 1 год і 3 месяцы калоніі строгага рэжыму.

Аб новым прысудзе вядомаму актывісту Змітру Дашкевічу стала вядома ад сяброў сям'і. Яму дадалі 1 год і 3 месяцы калоніі строгага рэжыму, паведамляе «Наша Нiва».

Змітру на гэты раз інкрымінавалі «народны» артыкул 342 КК (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), а таксама ч.1 арт.411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі).

Нагадаем, актывіста разам з жонкай Настай абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі пратэсту 23 жніўня 2020 года. 14 ліпеня 2022 года Дзмітрыю прысудзілі 1,5 гады калоніі, а Насце - 3 гады «хатняй хіміі».

Актывіст мусіў выйсці на волю з папраўчай калоніі №14 пасля заканчэння тэрміну 11 ліпеня 2023 года. Але адразу пасля выхаду яго затрымалі ў межах новай крымінальнай справы на падставе арт.411 КК. Суддзя Таццяна Дзеравянка прысудзіла палітвязня да яшчэ аднаго года калоніі строгага рэжыму. У гэтым траўні супраць яго распачалі новую крымінальную справу.

Апошнія навіны