BE RU EN

Беларусы застануцца без Winston і Сamel?

  • 30.09.2024, 16:53

JT International скасавала ліцэнзійныя дамовы з «Тытунь-Інвестам».

Адна з найбуйнейшых тытунёвых карпарацый свету, японская JT International, і яе брытанская дачка Gallaher Group скасавалі ліцэнзійныя пагадненні з кампаніяй «Тытунь-інвест». Адпаведна з імі шмат гадоў у Беларусі выпускаліся і прадаваліся цыгарэты пад маркамі Winston, Camel, Sobranie і Monte-Carlo. Прычыны такой пастановы не называюцца. Магчыма, спрацавалі амерыканскія санкцыі, піша belmarket.by.

Пагадненне JT International з «Тытунь-інвестам» дзейнічала з 2008 года, з Gallaher Group – з 2013-га. Абодва дакументы страцілі сваю легітымнасць у траўні гэтага года. Вядома, што ў канцы 2023 года «Тытунь-інвест» і яго суўладальнікі Павел Тапузідзіс і Віктар Пятровіч патрапілі пад санкцыі Мінфіна ЗША. Амерыканскае ведамства ўстанавіла тэрмін заканчэння ўгодаў з беларускім вытворцам - да лютага 2024-га.

У Расеі JT International засталася. Апытаныя выданнем эксперты мяркуюць, што брэнды JTI будуць завозіць у РБ з РФ. Магчыма, што будзе падпісанае ліцэнзійнае пагадненне з іншым вытворцам. А пакуль у Беларусі прадаюцца рэшткі цыгарэт вядомых марак, якія яшчэ засталіся на складах. І яны пераацэньваліся.

Апошнія навіны