BE RU EN

Прэм'ер Харватыі: Пуцін насуперак волі стаў каталізатарам пашырэння ЕЗ

  • 30.09.2024, 16:48

Усё больш краін жадаюць уступіць у Еўразвяз.

Прэм'ер-міністр Харватыі Андрэй Пленкавіч заявіў у інтэрв'ю Bloomberg, што развязаная Расеяй вайна ва Украіне стала ключавым фактарам пашырэння Еўразвяза.

На яго думку, пасля ўварвання Расеі ва Украіну ўсё больш краін жадаюць уступіць у ЕЗ. Пуцін насуперак волі стаў найбуйнейшым каталізатарам пашырэння аб'яднання, сказаў ён.

Пленкавіч падкрэсліў, што за апошнія два з паловай гады стаў бачны «стратэгічны зрух у тым, што еўрапейскія сталіцы сталі больш адкрытымі да пашырэння». Пуцін быў «самым вялікім прыхільнікам пашырэння», пакпіў кіраўнік харвацкага ўрада.

Апошнія навіны