BE RU EN

Частку «плана перамогі» Украіны засакрэцяць

  • 30.09.2024, 14:58

Офіс Зяленскага намякнуў на ўдары па тэрыторыі РФ заходняй зброяй.

Украінцам прадставяць “план перамогі”, які падрыхтаваў Уладзімір Зяленскі, але некаторыя яго пункты засакрэцяць, заявіў кіраўнік офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, піша «Украінская праўда».

“Усё, што робіцца публічным, чуюць не толькі ў нас у краіне, гэта чуе і вораг. І таму, безумоўна, некаторыя дэталі гэтага плана закрытыя”, - сказаў Ярмак. Пры гэтым ён намякнуў на ўдары па тэрыторыі Расіі, адзначыўшы, што важна ўбачыць рэалізацыю "плана перамогі" "на варожай тэрыторыі".

Кіраўнік офіса Зяленскага выказаў упэўненасць, што ўкраінцы зразумеюць неабходнасць замоўчвання некаторых дэталяў. "Людзі ў нас вельмі разумныя, людзі ўсё разумеюць, усё ацэньваюць", — сказаў Ярмак.

Ён таксама дадаў, што пасля прэзентацыі "плана перамогі" прэзідэнту ЗША Джо Байдэну і кандыдатам у прэзідэнты Камале Гарыс і Дональду Трампу ў Кіеве пераканаліся, што падтрымка з боку Вашынгтона знаходзіцца "на вельмі высокім узроўні".

Са слоў Ермака, план Зяленскага прадуглежвае, што Кіеў зможа дамагчыся міру з Масквой “праз сілу”.

Апошнія навіны