BE RU EN

У Менску затрымалі хлопца, які «мінаваў» розныя дзяржаўныя ўстановы Расеі

  • 30.09.2024, 12:23

Інструкцыі ён атрымліваў ад знаёмых з тэматычнай групы ў мэсэнджары.

У Менску затрымалі 19-гадовага хлопца, які адпраўляў ффальшывыя паведамленні аб мінаванні ў розныя дзяржаўныя ўстановы Расеі.

Малады чалавек быў адным з удзельнікам групы ў мэсэнджары, дзе абмяркоўвалася тэма сватынгу (уводзіны ў зман сілавікоў, каб яны выехалі па адрасе іншай асобы).

Інструкцыі, куды тэлефанаваць і чым пагражаць, малады беларус атрымліваў ад знаёмых з гэтай групы. Ён пісаў электронныя лісты і тэлефанаваў праз месэнджары ў розныя арганізацыі на тэрыторыі Расеі. Сілавікі апублікавалі ўрывак адной з размоў. На ёй мужчынскі голас кажа, што "замінаваў школу", а таксама што ён "скраў з сейфа бацькі абрэз і пісталет, які плануюць выкарыстоўваць у школе".

Пры гэтым грошы за свае "паслугі" хлопец, паводле ягоных слоў, так і не атрымаў. Заведзена крымінальная справа.

Апошнія навіны