BE RU EN

Wildberries адкрыў офіс у Менску

  • 30.09.2024, 12:06

У ім будуць працаваць прадстаўнікі розных падраздзяленняў кампаніі.

У Менску адкрыўся новы офіс кампаніі Wildberries, паведамілі ў кансалтынгавай кампаніі NAI Belarus, якая выступіла кансультантам аб угодзе.

Новы офіс разлічаны больш як на 100 супрацоўнікаў. У ім будуць працаваць прадстаўнікі розных падраздзяленняў кампаніі: тыя, хто адказвае за IT-кірунак, уключаючы распрацоўшчыкаў, інжынераў, аналітыкаў, а таксама спецыялісты ў рэгіянальным развіцці, лагістыцы і бяспецы, прадстаўнікі блока прававога і фінансавага забеспячэння.

Тутака ж размесціцца каманда PRO Wildberries, якая падтрымлівае ўзаемадзеянне з прадпрымальнікамі.

Wildberries працуе ў Беларусі з 2012 года. У краіне адкрыта пяць лагістычных цэнтраў кампаніі: у Менску, Менскім раёне, Гародні, Гомелі і Берасці.

Апошнія навіны