BE RU EN

У Расеі аматарскі хакейны клуб згуляў з камандай ФСБ і атрымаў крымінальную справу

  • 30.09.2024, 11:58

Хакеістаў арыштавалі.

У расейскім Бірабіджане распачалі крымінальную справу аб хуліганстве супраць гульцоў хакейнай каманды "Тафгай" пасля аматарскага матчу з камандай рэгіянальнай управы ФСБ. Нагодай стала бойка на лёдзе. Гульцы "Тафгая" арыштаваныя, паведамілі "Сібір.Рэаліі".

Baza нагадвае, што "Тафгай" гуляў з камандай УФСБ вясной. Адзначаецца, што матч быў напружаным, паміж камандамі адбылася бойка. Як піша Baza, у такіх сітуацыях хакеістаў, якія правініліся, звычайна караюць штрафнымі хвілінамі на лаўцы запасных, але на гэты раз пасля спаборніцтва пяцёх гульцоў “Тафгая” арыштавалі на пяць дзён і аштрафавалі, а арганізатары турніру абвясцілі аб іх дыскваліфікацыі.

У чэрвені стала вядома, што супраць хакеістаў-аматараў распачатая крымінальная справа паводле артыкула “Хуліганства, учыненае групай асоб паводле папярэдняй змовы, звязанае з супрацівам прадстаўніку ўлады”. У траіх з іх узялі падпіскі аб нявыездзе.

26 верасня паліцыя затрымала дваіх з гульцоў. Следства просіць арыштаваць іх у сувязі з тым, што ў іх ёсць замежныя пашпарты і яны могуць паспрабаваць схавацца ад правасуддзя.

Апошнія навіны