BE RU EN

Самая чаканая камета года будзе бачная з Зямлі ўпершыню за 80 тысяч гадоў

  • 30.09.2024, 11:53

Tsuchinshan-ATLAS можна будзе назіраць у кастрычніку.

Камета, якую не бачылі больш за 80 000 гадоў, нарэшце будзе бачная з Зямлі. Калі нам пашанцуе, яе можна будзе назіраць цягам двух асобных перыядаў часу цягам наступнага месяца. У выніку астранамічны дадатак для назірання за зоркамі Starwalk прызнаў яе "самай чаканай каметай года", піша Earth.

Гаворка ідзе аб камеце Tsuchinshan-ATLAS, таксама вядомай як камета C/2023 A3. Яна здзяйсняе абарачэнне вакол Сонцы, якое доўжыцца 80 000 гадоў. Упершыню камету, якая выглядае як пухнаты шар з хвастом, які цягнецца за ёй, можна было назіраць 27 верасня. Але навукоўцы папярэджваюць, што яна таксама будзе бачная да ўзыходу сонца 2 кастрычніка.

Са слоў касмічнага экспэрта з астранамічнага факультэта Універсітэта Уорыка Мінджае Кіма, арбітальны перыяд C/2023 A3 складае амаль 80 000 гадоў, што класіфікуе яе як доўгаперыядычную камету. Простымі словамі, гэта азначае, што яе вонкавы выгляд і паводзіны могуць быць вельмі непрадказальнымі - магчымыя змены ў яркасці і развіцці хваста па меры таго, як камета будзе набліжацца да Сонца.

Калі прагнозы экспэртаў будуць дакладныя, камету можна будзе назіраць няўзброеным вокам: яна будзе выглядаць як размытая зорка з хвастом, які цягнецца за ёй у небе. Са слоў Кіма, каб лепш разгледзець камету варта выкарыстоўваць бінокль ці невялікі тэлескоп - гэта дапаможа разгледзець больш дэталяў у структуры хваста каметы.

27 верасня таксама адзначаны перыгелій, ці найбліжэйшыда Сонца пункт, пасля якога камета пачне сваё падарожжа назад у вонкавую частку Сонечнай сістэмы. На шчасце, іншая магчымасць назірання, як чакаецца, будзе мець лепшую бачнасць і з'явіцца ў сярэдзіне кастрычніка. Аднак гэта будзе магчыма толькі ў выпадку, калі камета перажыве падарожжа вакол Сонцы. На жаль, назіранні паказваюць, што каметы часта распадаюцца, набліжаючыся да Сонца.

Экспэрты адзначаюць, калі ўсё складзецца ўдала і камета C/2023 А3 перажыве вандраванне вакол Сонцы, яе можна будзе ўбачыць няўзброеным вокам у наступны раз, калі яна наблізіцца да Зямлі на максімальна блізкую адлегласць. Як мяркуецца, найлепшая бачнасць будзе ў перыяд з 12 да 20 кастрычніка.

Адзначым, што C/2023 А3 будзе ўсё больш аддаляцца ад Зямлі кожную ноч, пакуль і зусім не знікне на наступныя 80000 гадоў.

Апошнія навіны