BE RU EN

Карбалевіч: Лукашэнка даў ясны сігнал

  • 30.09.2024, 10:35

Палітолаг пераклаў заяву дыктатара на "чалавечую мову".

Беларускі дыктатар адназначна заявіў, што сам будзе ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі 2025 год.

Палітычны аглядальнік “Радыё Свабода” Валер Карбалевіч падвёў вынікі мінулага тыдня.

На ягоную думку, гітом гэтага тыдня, безумоўна, стала "палітычная сціпласць" Аляксандра Лукашэнкі, які заявіў, што пакуль не бачыць сабе замены на прэзідэнцкай пасадзе, а таму чарговым разам у 2025 годзе "пойдзе ратаваць" краіну.

“Не хачу нікога пакрыўдзіць, не хачу сябе тут прыўзняць. Памятайце, я казаў, што прэзідэнтамі не становяцца, прэзідэнтамі нараджаюцца. Калі ў цябе ад прыроды няма асноўных момантаў, уласцівасцяў і якасцяў прэзідэнта, то ты нават не лезь у гэтую сферу”, - сказаў ён 27 верасня на сустрэчы са студэнтамі тэхнічных ВНУ ў Менску.

Са слоў Карбалевіча, з гэтых разваг Лукашэнкм вынікае, што прэзідэнт павінен валодаць наборам унікальных якасцяў, якога ні ў кога з ягонага атачэння няма. То бок, у кожнага з чыноўнікаў моцныя бакі, безумоўна, ёсць, але вось іх сукупнасцю валодае толькі “народжаны прэзідэнтам” Лукашэнка.

“Таму, калі яго ўважліва паслухаць і паспрабаваць перавесці яго выказванні на зразумелую мову, то высветліцца, што, акрамя яго, Аляксандра Лукашэнкі, сёння ў Беларусі няма людзей, якія маглі б стаць сёння “якасным прэзідэнтам”. Адсюль відавочная выснова: калі нікога не будзе, то яму зноў давядзецца ісці на прэзідэнцкія выбары ў 2025 годзе”, — робіць выснову Карбалевіч.

Апошнія навіны