BE RU EN

У Беларусі ўдвая скарацілася колькасць студэнтаў

  • 30.09.2024, 9:54

Шакавальныя лічбы.

У 2013 годзе ў Беларусі налічвалася 442.9 тысяч студэнтаў, піша «Беларусь. Экспертыза».

Больш за ўсё скарачэнне закранула студэнтаў, якія атрымліваюць адукацыю на платнай аснове. Так, у 2013 годзе платную вышэйшую адукацыю атрымлівалі 293,3 тысяч чалавек. Гэта амаль утрая больш, чым у 2023 годзе (115.6 тысяч чалавек).

Бясплатную вышэйшую адукацыю ў беларускіх ВНУ ў 2013 годзе атрымлівалі 149.6 тысяч чалавек. Да 2023 года іх засталося толькі 106.09 тысяч.

За апошнія 13 гадоў у Беларусі закрылі 5 вышэйшых навучальных устаноў.

Апошнія навіны