BE RU EN

Футбаліст «Нёмана» зламаў банер «80 гадоў вызвалення Беларусі»

  • 30.09.2024, 9:27

Відэафакт.

Незвычайным відовішчам уразіў гледачоў матч чэмпіянату Беларусі ў футболе паміж гарадзенскім "Нёманам" і мазырскай "Славіяй", піша "Прессбол".

Падчас гульні трэнер “Нёмана” надумаў замяніць форварда Ягора Зубовіча. Гэта настолькі раззлавала футбаліста, што ён, пакідаючы поле, ударыў нагой у банэр. Ад удару ўтварылася дзірка ў стэндзе з надпісам аб 80-годдзі вызвалення Беларусі ад нацыстаў.

Матч скончыўся перамогай "Нёмана" — 1:0.

Ці пакараюць неяк Зубовіча, пакуль невядома.

Апошнія навіны