BE RU EN

На тэрыторыі Віленскага аэрапорта прызямліўся «лётны аб'ект» з Беларусі

  • 29.09.2024, 19:58

Гэта першы такі інцыдэнт.

На тэрыторыі аэрапорта ў Вільні ў суботу, 28 верасня, блізу 23:45 упаў невялікі паветраны шар з грузам. Унутры скрынкі, абцягнутай чорнай стужкай, былі пачкі цыгарэтаў «Менск», паведамляе LRT.

Гэта першы такі інцыдэнт у віленскім аэрапорце, аднак ён не паўплываў на расклад палётаў.

Паводле інфармацыі чальца Сейма Літвы Дайнюса Гайжаўскаса, ужо год як з Беларусі ў Літву актыўна перадаюць кантрабанду з дапамогай паветраных шароў. Адзін такі шар можа перанесці да 20 кг грузу – гэта блізу 1000 пачкаў цыгарэтаў.

Паводле словаў Гайжаўскаса, толькі на гэтым тыдні на тэрыторыю Літвы заляцелі блізу 150 метэаралагічных шароў.

Апошнія навіны