BE RU EN

Эксперт расказаў, на што можна будзе абмяняць Куршчыну

  • 29.09.2024, 19:28

Расейцам не спадабаецца.

Сілы абароны Украіны павялічылі маштаб тых тэрыторый, якія занятыя ў Курскай вобласці Расейскай Федэрацыі. Пра гэта сказаў ваенны эксперт, палкоўнік Пётр Чэрнік у інтэрв'ю Армия TV, адказваючы на пытанне пра новы прарыў Дэсантна-штурмавых войскаў на Куршчыне на ўсход ад плацдарму, які заняла Украіна ў гэтай вобласці.

Паводле ягоных словаў, неабходна павялічваць плошчу тэрыторый у РФ, якія кантралюе Украіна.

Чэрнік адзначае, што прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі яшчэ раней сказаў, што гэта прадуманая аперацыя паводле вельмі зразумелага прынцыпу – разменнай карты.

Эксперт мяркуе, што нейкі абмен абавязкова будзе паміж Украінай і Расеяй. Ён растлумачыў:

«У маім разуменні, калі Куршчыну ўмоўна здолеем размяняць хоць бы на Запарожскую АЭС, то гэта будзе проста неверагодны поспех. І гэты плацдарм трэба павялічваць».

Пры гэтым аналітык дадаў, што тут ёсць адзін нюанс – вельмі важна не захапіцца гэтымі вялікімі рэйдавымі аперацыямі, каб нейкія пэўныя падраздзяленні не пайшлі ў занадта вялікі разрыў, таму што гэта пагоршыць лагістыку.

«Таму трэба быць вельмі акуратнымі ў ацэнках, што заўтра мы захопім усю Куршчыну і нават выйдзем на іх атамную электрастанцыю», – сказаў эксперт.

Апошнія навіны