BE RU EN

Беларускіх лыжнікаў пакінулі без міжнародных спаборніцтваў

  • 29.09.2024, 18:55

Не дапусцяць да ўдзелу ў турнірах пад эгідай FIS.

Спартоўцы з Беларусі і Расеі не будуць дапушчаныя да ўдзелу ў турнірах пад эгідай Міжнароднай федэрацыі лыжнага спорту і сноўборду (FIS) на наступны сезон, паведамляюць расСМІ са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.

Выданне Expressen інфармуе, што FIS падоўжыла адхіленне расейцаў ад Кубка свету ў лыжных гонках.

«Мы можам пацвердзіць, што цяперашняя палітыка FIS, якая не дапускае ўдзелу расейскіх і беларускіх спартоўцаў і афіцыйных асобаў у спаборніцтвах FIS, на гэты момант застаецца нязменнай», – гаворыцца ў паведамленні.

Апошнія навіны