BE RU EN

53-гадовы экс-чэмпіён свету ў боксе вярнуўся на рынг і заваяваў тытул

  • 29.09.2024, 16:00

Спаборнік не выйшаў на апошні раўнд.

Былы чэмпіён свету ў трох дывізіёнах Шэйн Мозлі правёў выставачны паядынак супраць трэнера Elite Edge Boxing Боба Кафрота. Фармат бою прадугледжваў 6 раўндаў на 1 хвіліну.

З самага пачатку паядынку Мозлі, вядомы сваімі ўпэўненымі і дакладнымі ўдарамі, вызначыў рытм бою. У пятым раўндзе Кафрот, які не мае досведу прафесійных баёў, прыняў пастанову не прадаўжаць матч.

Такім чынам, Мозлі заваяваў пояс чэмпіёна свету паводле версіі Celebrity Boxing World у паўцяжкай вазе.

Апошнія навіны