BE RU EN

Памёр першы муфтый Беларусі

  • 29.09.2024, 14:20

Яму было 95 год.

25 верасня памёр Ісмаіл Александровіч - першы муфтый Беларусі. Яму было 95 год. Аб яго смерці паведаміў партал islam.by.

Ісмаіл Александровіч нарадзіўся ў Клецку ў 1929 годзе. Працаваў інжынерам. У канцы 80-х і пачатку 90-х стаяў на самым пачатку ісламскага адраджэння ў Беларусі.

У 1994 ён узначаліў створанае Мусульманскае рэлігійнае аб'яднанне ў Рэспубліцы Беларусь і быў муфтыем да 2005 года. Менавіта Ісмаіл Александровіч быў галоўным ініцыятарам будаўніцтва Менскай Саборнай мячэці.

«Ісмаіл Мустафавіч адрозніваўся шчырай турботай за справу адраджэння мусульманскай рэлігіі, самаадданасцю і актыўнасцю на гэтым шляху. Смерць першага муфтыя з'яўляецца вялікай стратай для мусульманскай умы», - паведамляе islam.by.

Апошнія навіны