УСУ разбілі магутны бранятанкавы штурм РФ, расейцы ўцякалі ў паніцы
- 29.09.2024, 12:59
У калоне ворага налічвалася 50 адзінак бронетэхнікі.
Нацгвардзейцы супольна з дэсантнікамі 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады УСУ адбілі механізаваны штурм расейскага войска на Купянскім кірунку.
Відэа са знішчэннем варожай тэхнікі было апублікаванае на афіцыйнай старонцы 77-й брыгады ў Telegram.
Для штурму вораг выкарыстаў вялікую колькасць баявой тэхнікі, якой не ўдалося неўзаметку наблізіцца да пазіцый украінскіх абаронцаў.
Дзякуючы высокім навыкам аэравыведкі дэсантнікаў УСУ, варожая калона была аператыўна выяўленая, і вайскоўцы пачалі падрыхтоўку да абароны.
Усяго ў калоне налічвалася 50 адзінак браняванай тэхнікі, якая павінна была прарваць абарончыя рубяжы сіл абароны на гэтым кірунку.
На адным з адрэзкаў калона падзялілася, у выніку чаго яе большая частка ў колькасці 37 адзінак тэхнікі адправілася ў кірунку 1-й брыгады аператыўнага прызначэння НГ «Бурэвій».
У сваю чаргу, меншая частка калоны была накіраваная на пазіцыі дэсантнікаў 77-й ААЭМБр у колькасці 13 адзінак, сярод якіх былі як танкі, так і бронетранспарцёры з дэсантам унутры.
Нягледзячы на мноства тэхнікі, два танкі, два БТР і БМП былі знішчаныя яшчэ на падыходзе да дэсантнікаў, праз што вораг у паніцы пачаў уцякаць.
Таксама значныя страты ворагу нанеслі нацгвардзейцы, якія паспяхова абаранілі пазіцыю і знішчылі значную колькасць баявой тэхнікі ворага.
Варта адзначыць, што адбіццё штурму адбывалася на ўсход ад вёскі Калеснікаўкі і на ўсход ад вёскі Пясчанага Харкаўская вобласць, з каардынатамі - 49.552846,37.763335 і 49.572475,37.907670.