BE RU EN

У Расеі знік яшчэ адзін беларус

  • 29.09.2024, 10:59

Жыхар Гарадзенскай вобласці паехаў на заробкі летась.

Жыхар Гарадзенскай вобласці Аляксандр Віктаравіч Сасін паехаў на заробкі ў Расею летась і больш не выходзіў на сувязь са сваякамі.

«Увага, Беларусь і Расея! Прапаў Аляксандр Віктаравіч Сасін, 1973 г.н. Пражывае ў Рэспубліцы Беларусь (Гарадзенская вобл.). У ліпені 2023 года з'ехаў на заробкі ў Расейскую Федэрацыю і перастаў выходзіць на сувязь», - паведамілі ў пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл».

Прыкметы: рост - 170 см, нармальнага целаскладу, вочы шэра-блакітныя, валасы светлыя з сівізной.

Усіх, хто валодае якой-небудзь інфармацыяй аб месцазнаходжанні Аляксандра Сасіна, просяць паведаміць на тэлефоны 7733, +375 (33) 6666-033, +375 (29) 270-77-33 або 102.

Апошнія навіны