BE RU EN

Эксперт: У Валгаградскай вобласці РФ падарваны арсенал з іранскай балістыкай

  • 29.09.2024, 10:09

Там успыхнуў пажар, а мясцовыя жыхары заяўляюць аб дэтанацыі.

У Валгаградскай вобласці Расеі быў атакаваны склад з расейскай зброяй. Там маглі захоўваць іранскія балістычныя ракеты.

Пра гэта паведамляе кіраўнік Цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі пры РНБА Украіны Андрэй Каваленка ў Telegram.

З яго слоў, быў атакаваны арсенал боепрыпасаў галоўнай управы ракетна-артылерыйскага ўзбраення міністэрства абароны Расеі ў населеным пункце Катлубані Валгаградскай вобласці.

«Там захоўвалася частка іранскай балістыкі, а таксама пускавыя да іх», - адзначыў Каваленка.

Варта адзначыць, што ў сетцы ўначы паведамлялі аб выбухах у Катлубані і «прылёце» па складзе са зброяй войск РФ. Там успыхнуў пажар, а мясцовыя жыхары заяўляюць аб дэтанацыі.

У сетцы таксама паведамляюць аб пажары на вайсковым аэрадроме «Балтымар» у Ейску Краснадарскага краю. Мясцовыя паблікі пішуць, што там маглі захоўваць ракеты «Кінжал».

Апошнія навіны