BE RU EN

Восем рэгіёнаў РФ у агні: атакаванае вайсковае мястэчка і аэрадром у Ейску

  • 29.09.2024, 8:28

У атацы ўдзельнічаюць сумарна да 150 беспілотнікаў.

У Ейску Краснадарскага краю выбухі прагрымелі недалёка ад вайсковага мястэчка. Таксама выбухі чулі ў Валгаградскай, Тамбоўскай, Арлоўскай, Ліпецкай, Тульскай і Саратаўскай абласцях, на Кубані і ў Стаўраполлі.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на расейскія СМІ.

Astra піша, што аб выбухах каля вайсковага мястэчка паведамілі жыхары Ейска. Выданне нагадала, што там таксама знаходзіцца аэрадром ВМФ РФ, дзе грунтуецца 859-ы Цэнтр баявога выкарыстання і перавучвання лётнага складу марской авіяцыі ВМФ РФ і 190-ы навучальны змешаны авіяцыйны полк ВМФ.

Як паведамляе канал, расейскія вайсковыя паблікі пішуць пра атаку ў накірунку энэргетычных і вайсковых аб'ектаў у Валгаградскай, Тамбоўскай, Арлоўскай, Ліпецкай, Тульскай і Саратаўскай абласцях, а таксама Кубані і Стаўраполлі. У атацы, паводле іх звестак, удзельнічаюць сумарна ад 70 да 150 беспілотнікаў.

Губернатар Краснадарскага краю заявіў, што ў сяле Шабельскім Шчарбінаўскага раёна нібыта дэзарыентаваны сіламі РЭБ беспілотнік пры падзенні рэзнуўся ў дрэва і ўзарваўся — ад выбухной хвалі ля дома, што стаяў паблізу, выбіла вокны і дзверы, аскепкамі пашкодзіла аўтамабіль. Пацярпелых у выніку здарэння, са слоў губернатара, няма.

Губернатар Растоўскай вобласці паведаміў, што ў Азоўскім раёне сіламі СПА нібыта знішчаныя 4 БПЛА.

Таксама невядомыя дроны атакавалі Варонежскую вобласць Губернатар рэгіёну паведаміў аб некалькіх збітых беспілотніках. Мясцовыя жыхары паведамілі каналу SHOT, што чулі не менш за 10 выбухаў.

Са слоў губернатара, на Маскоўскім праспекце беспілотнік трапіў у жылы комплекс, адбылося ўзгаранне. Яно ўжо лакалізаванае. Таксама зафіксаваны адзін пажар у жылой забудове ў левабярэжнай частцы горада.

Аб нападзе БПЛА і наступным пажары паведамілі таксама жыхары Валгаградскай вобласці. З іх звестак, бачны пажар ля пасёлка Садоў Прыдоння Гарадзішчаўскага раёна.

У Мінабароны РФ заявілі, што нібыта сілы СПА за ноч збілі 125 украінскіх БПЛА над сямю расейскімі рэгіёнамі і Азоўскім морам.

Апошнія навіны