BE RU EN

ЦАХАЛ ліквідаваў генерала КСІР

  • 28.09.2024, 18:39

Разам з верхаводам «Хезбалы».

Іран афіцыйна пацвердзіў: разам з кіраўніком ліванскіх тэрарыстаў з «Хезбалы» Хасанам Насралай у Бейруце быў забіты генерал-маёр Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі, камандуючы сіл «Кудс» у Ліване Абас Нілфарушан.

Паведамляецца, што генерал Нілфарушан загінуў падчас таго ж авіяўдару, калі быў забіты лідар «Хезбалы» Хасан Насрала, пішуць «Дэталі».

Раней «Хезбала» пацвердзіла, што Хасан Насрала быў забіты падчас ізраільскага нападу на штаб-кватэру арганізацыі ў бейруцкім квартале Дахія. Прызнаўшы гібель Насралы, «Хезбала» заявіла, што «працягне барацьбу супраць Ізраілю».

Разам з Насралай быў забіты камандуючы паўднёвым фронтам ліванскіх тэрарыстаў Алі Кархі і некалькі палявых камандзіраў. Пазней савудаўскі тэлеканал Al Hadath паведаміў, што месца Насралы зойме другі нумар у іерархіі гэтай арганізацыі Наім Касем.

Апошнія навіны