BE RU EN

Беларускі хакей скаціўся да ўзроўню дваровых каманд

  • 28.09.2024, 17:34

У прафесійным хакейным клубе наймацнейшага беларускага дывізіёна няма лекара.

Галоўны трэнер хакейнага клуба "Авіятар" Аляксандр Палішчук прызнаў, што ў камандзе няма лекара, звярнула ўвагу "Трыбуна".

На прэс-канферэнцыі пасля матчу з «Лідай» («Авіятар» саступіў з лікам 2:5) у Палішчука спыталі, ці атрымаў у гульні нехта траўмы.

"Так, падобна ў дваіх страсенне - у [Вадзіма] Апанасевіча і [Кірыла] Нікуліна. Але ў нас у камандзе няма лекара, таму нічога больш падрабязна пакуль сказаць не магу", — заявіў галоўны трэнер.

Нагадаем, 24 верасня пра фінансавыя праблемы "Авіятара" выказаўся дырэктар клуба Аляксей Крывапуст:

- Невялікія цяжкасці ў нас ёсць. Частку даўгоў і абавязанняў перад хакеістамі мы закрылі. Невялікая частка яшчэ застаецца. Дзякуючы садзейнічанню абласнога ўпраўлення, федэрацыі, гарадской адміністрацыі гэтае пытанне развязваецца і развязваецца паспяхова. У хуткім часе ў нас такіх пытанняў не будзе. Федэрацыя пайшла нам насустрач: нас вызвалілі ад выплаты заявачнага ўнёску [для выступу ў чэмпіянаце]. Таксама дапамагаюць клубу з экіпіроўкай. Усе абавязанні перад гульцамі мы будзем выконваць, а хакеісты будуць радаваць заўзятараў сваёй гульнёй.

"Авіятар" - пачатковец Экстралігі сезону-2024/25. Пасля васьмі матчаў каманда займае ў табліцы апошняе месца, у яе няма перамог.

Апошнія навіны