BE RU EN

Украінская разведка пацвердзіла ліквідацыю кіраўніка цэнтра беспілотнай авіяцыі РФ

  • 28.09.2024, 17:25

Яго забілі пад Масквой.

У Галоўным упраўленні разведкі Міністэрства абароны Украіны афіцыйна пацвердзілі ліквідацыю палкоўніка УС РФ Аляксея Каламейцава. Пра гэта паведамілі ў суботу, 28 верасня, на старонцы ГУР у Telegram.

Адзначаецца, што палкоўніка расейскага акупацыйнага войска Аляксея Каламейцава ліквідавалі 27 верасня 2024 года ў горадзе Каломна Маскоўскай вобласці РФ.

Паводле звестак ГУР, 51-гадовы Каламейцаў кіраваў 924 дзяржаўным цэнтрам (в/ч 20924) беспілотнай авіяцыі Мінабароны РФ.

У гэтым цэнтр рыхтавалі спецыялістаў баявога выкарыстання беспілотнікаў, у тым ліку шахедаў, а таксама персанал абслугі БПЛА.

«Акупант непасрэдна датычны да поўнамаштабнага ўварвання Расеі і ўчынення вайсковых злачынстваў супраць Украіны», - дадалі ў ГУР.

Апошнія навіны