BE RU EN

Вярхоўнага кіраўніка Ірана тэрмінова эвакуявалі пасля ліквідацыі верхавода «Хезбалы»

  • 28.09.2024, 14:20

Алі Хаменеі перавезлі ў «бяспечнае месца».

Вярхоўны лідар Ірана Алі Хаменеі быў перавезены ў бяспечнае месца. Прычынай гэтага былі заявы пра ліквідацыю завадатара «Хезбалы» Хасана Насрала.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Два іранскія чыноўнікі паведамілі выданню, што вярхоўнага лідара Ірана перавялі ў бяспечнае месца ўнутры краіны з узмоцненымі захадамі бяспекі.

Паводле словаў крыніцаў Reuters, Іран знаходзіцца ў сталым кантакце з ліванскай «Хезбалой» і іншымі рэгіянальнымі групамі, каб вызначыць наступны крок пасля таго, як Ізраіль абвясціў пра забойства лідара «Хезбалы» Хасана Насралы.

Апошнія навіны