BE RU EN

Буданаў з'явіўся на перадавой у Харкаўскай вобласці

  • 28.09.2024, 13:36

Стала вядомая мэта паездкі.

Кіраўнік Галоўнай управы выведкі (ГУВ) Мінабароны Украіны Кірыл Буданаў праверыў пазіцыі выведнікаў у Харкаўскай вобласці. Разам з камандзірамі правёў планаванне аперацый.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў Сілах абароны Украіны.

Як адзначылі крыніцы, пасля паспяховай аперацыі вызвалення Ваўчанскага агрэгатнага завода ад расейскіх акупантаў кіраўнік ГУР Кірыл Буданаў прадоўжыў інспектаванне баявых пазіцый спецпадраздзяленняў Галоўнай управы выведкі ў Харкаўскай вобласці.

Буданаў разам з камандзірамі падраздзяленняў ажыццявілі планаванне далейшых аперацый, якія дапамогуць палепшыць пазіцыі Сілаў бяспекі і абароны на гэтых кірунках і развіць папярэдні поспех.

У аўторак, 24 верасня, стала вядома, што ўкраінскія воіны вызвалілі агрэгатны завод у горадзе Ваўчанск Харкаўскай вобласці.

У ГУР удакладнілі, што падчас баёў абаронцы здолелі ўзяць у палон да 20 расейцаў. Паводле словаў выведнікаў, агрэгатны завод у Ваўчанску пашкоджаны, але трымаць абарону там яшчэ можна.

Апошнія навіны