BE RU EN

У Беларусі забаранілі прадаваць папулярны напой з Расеі

  • 28.09.2024, 13:12

Усю прадукцыю тэрмінова адбіраюць з крамаў.

Слабаалкагольны чырвоны паўсалодкі напой Santo Stefano забаранілі прадаваць у Беларусі. Адпаведную пастанову прыняў Дзяржстандарт.

Прадукт вырабляе АТ «Еўразійская алкагольная група» ў расейскім горадзе Раменскае.

У экспертаў Дзяржстандарта ўзніклі сумневы ў бяспецы напою. У яго складзе заяўлены дыаксід серы (Е220), недапушчальны для гэтага віду прадукцыі.

Забарона пачне дзеянне з 2 кастрычніка. Усю прадукцыю, якая ўжо паступіла на паліцы крамаў, павінны выключыць з продажу.

Апошнія навіны