BE RU EN

Аперацыю ліквідацыі Насралы ў Бейруце паказалі на відэа

  • 28.09.2024, 12:12

Разам з ім былі знішчаныя і іншыя верхаводы «Хезбалы».

Войска абароны Ізраіля ліквідавала завадатара тэрарыстычнай групоўкі «Хезбала» Хасана Насралу. Лідар баевікоў быў знішчаны ў выніку ракетнага ўдару па бункеры ў Бейруце.

Акрамя таго, былі знішчаныя іншыя кіраўнікі тэрарыстычнай арганізацыі. Пра гэта гаворыцца на старонцы Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) у сацсетцы Х.

Ізраільскія войскі пасля серыі магутных ракетных удараў па пазіцыях тэрарыстаў у Бейруце заявілі, што Хасан Насрала больш не зможа тэрарызаваць свет. Таксама ў ЦАХАЛ адзначылі, што Ізраіль прадоўжыць дзейнічаць супраць «Хезбалы» да таго часу, пакуль усе цывільныя асобы не змогуць бяспечна вярнуцца дадому.

Таксама ў ЦАХАЛ пацвердзілі знішчэнне камандзіра ракетным падраздзяленнем «Хезбалы» на поўдні Лівана Мухамеда Алі Ісмаіла. Разам з ім быў ліквідаваны ягоны намеснік Хусэйн Ахмад Ісмаіл. Ізраільскія вайскоўцы падкрэслілі, што Алі Ісмаіл быў адказным за кіраўніцтва шматлікімі тэрарыстычнымі атакамі супраць Ізраіля.

Акрамя таго, паведамляецца пра знішчэнне кіраўніка ракетных сілаў «Хезбалы» Ібрагіма Мухамада Кабісі, а таксама іншых старэйшых камандзіраў гэтага падраздзялення.

Варта адзначыць, што галоўная штаб-кватэра «Хезбалы» знаходзілася пад жылым будынкам у раёне Дахія. Удар быў нанесены ў той час, калі найвышэйшае кіраўніцтва арганізацыі знаходзілася ў штабе і займалася каардынацыяй тэрарыстычных дзеянняў супраць Ізраіля.

Апошнія навіны