BE RU EN

У Амстэрдаме прайшла акцыя салідарнасці з беларускімі незалежнымі прафзвязамі

  • 28.09.2024, 11:05

Удзельнікі заклікалі вызваліць усіх вязняў рэжыму.

У Амстэрдаме на фэсце салідарнасці FNV 2024 прадстаўнікі беларускіх незалежных прафесійных звязаў расказалі пра рэпрэсіі ў Беларусі і барацьбу за правы працоўных.

У рамках мерапрыемства, арганізаванага Федэрацыяй прафзвязаў Нідэрландаў, намеснік старшыні ліквідаванага ўладамі Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў (БКДП) і былы палітвязень Сяргей Антусевіч расказаў пра сваё двухгадовае турэмнае зняволенне, а таксама пра складаную сітуацыю дзясяткаў іншых прафсаюзных актывістаў, якія прадаўжаюць знаходзіцца за кратамі, паведамляе salidarnast.info.

Падчас мерапрыемства прайшла акцыя ў падтрымку палітвязняў, дзе ўдзельнікі апранулі майкі з выявай лідара БКДП Аляксандра Ярашука, які знаходзіцца ў турме за сваю прафзвязную дзейнасць.

Удзельнікі заклікалі вызваліць усіх палітвязняў, якія знаходзяцца ў засценках беларускіх турмаў.

Апошнія навіны