BE RU EN

Бейрут у агні: Ізраіль паўторна атакаваў «Хезбалу»

  • 28.09.2024, 10:06

Знішчаныя ваенныя склады.

У ноч на 28 верасня Войска абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) зноў атакавала цэлі «Хезбалы» ў Бейруце. Мясцовыя паведамляюць пра больш як 20 выбухаў. Пра гэта паведамляе «Дыялог».

За некалькі гадзінаў да атакі прэс-сакратар ЦАХАЛ выступіў з заявай на арабскай мове. Ён заклікаў жыхароў бейруцкага квартала Дахія, які з'яўляецца апорай «Хезбалы», неадкладна эвакуявацца. У ходзе выступу была прадэманстраваная мапа з трыма лакацыямі ў Бейруце, знаходзіцца побач з якімі будзе асабліва небяспечна.

Праз пару гадзінаў пасля гэтага Цахал нанёс паўторныя ўдары. Гэтым разам цэлямі сталі склады стратэгічнага ўзбраення «Хезбалы», дзе, папярэдне, захоўваліся балістычныя і супрацькарабельныя ракеты.

Групоўка размясціла гэтыя аб'екты проста пад жылымі масівамі Бейрута, робячы цывільных асобаў сваім шчытом.

Тысячы ліванцаў, якія былі вымушаныя пакінуць свае дамы, сабраліся на вуліцах і ў прыбярэжных раёнах Бейрута, чакаючы заканчэння атакі.

Адзначым, што перад гэтым ЦАХАЛ без папярэджання атакаваў падземны штаб «Хезбалы». Папярэдне, удар быў нанесены ў момант, калі на аб'екце сабралася найвышэйшае кіраўніцтва «Хезбалы», у тым ліку ягоны верхавод Хасана Насралу. Сувязь з імі страчаная.

Апошнія навіны