BE RU EN

Расейскі ПДВшнік заплакаў пасля сустрэчы з «Бабай Ягой»

  • 28.09.2024, 8:52

І заявіў, што «стаміўся ад гэтай вайны».

Расейскі вайсковец Віталь Гарохаў расплакаўся, успамінаючы свой удзел у вайне супраць Украіны. Ён прызнаў, што ўлады РФ уважаюць салдатаў за «мяса».

Кадры даступныя на Telegram-канале «Украіна 365».

Гарохаў паскардзіўся на цяжкія калецтвы, якія атрымаў у выніку сустрэчы з украінскай «Бабай Ягой» і іншымі ўдарнымі дронамі.

Акупант моцна пашкодзіў на вайне канечнасці, а адна рука практычна перастала функцыянаваць. Нягледзячы на гэта, камісія прызнала яго прыдатным да вайсковай службы і загадала выпраўляцца назад на фронт.

Вайсковец ПДВ РФ не змог стрымаць слёзаў. «Шчыра вам сказаць, я стаміўся ад гэтай вайны. Больш за год я ваюю, блізкіх пахаваў. Я стаміўся ад гэтай вайны! Хлопцы кожны дзень сняцца. Надакучыла. Ногі не працуюць, рукі не працуюць... Нас з 36 пяцёра ўсяго выжыла... Усе яны перад вачыма стаяць, я кожны дзень думаю пра іх. Мы хто такія? Мы мяса!» – пажаліўся акупант.

Апошнія навіны