BE RU EN

Reuters: Пасля атакі Ізраіля сувязь з верхаводам «Хезбалы» страчаная

  • 28.09.2024, 8:31

Удар быў нанесены па падземным бункеры, дзе сустракаюцца кіраўнікі арганізацыі.

Верхавод «Хезбалы» Хасан Насрала недаступны для сувязі пасля ўдараў Ізраіля па паўднёвым прыгарадзе Бейрута ў пятніцу ўвечары.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Гэтую інфармацыю агенцтва атрымала ад крыніцы, блізкай да ліванскай узброенай групоўкі.

Праз некалькі гадзінаў пасля ўдараў «Хезбала» не рабіла заяваў пра лёс свайго верхавода. Крыніца, блізкая да арганізацыі, паведаміла Reuters, што Насрала жывы. Іранскае інфармацыйнае агенцтва Tasnim таксама паведаміла, што ён знаходзіцца ў бяспецы.

Высокапастаўлены прадстаўнік службы бяспекі Ірана паведаміў Reuters, што Тэгеран правярае ягоны статус.

Нагадаем, 27 верасня ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдар па сталіцы Лівана – Бейруце. Мэтай іх атакі быў верхавод «Хезбалы» Хасан Насрала. Удар быў нанесены па падземным бункеры, дзе сустракаюцца кіраўнікі арганізацыі. У цяперашні час невядома, ці жывы Насрала.

Апошнія навіны