BE RU EN

Трамп прыняў запрашэнне Зяленскага прыехаць ва Украіну

  • 27.09.2024, 21:35

Кандыдат у прэзідэнты ЗША заявіў, што Украіна – цудоўная краіна.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі запрасіў ва Украіну кандыдата ў прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональда Трампа. Той адказаў, што прыедзе.

Відэа размовы Трампа і Зяленскага апублікаваў тэлеканал Fox News у пятніцу, 27 верасня.

Сярод іншага, спачатку Трамп расказаў журналістам, што ва Украіне «занадта шмат людзей загінула» і «занадта шмат прыгожых гарадоў разбурана». Таксама ён заявіў, што бачыў раней украінскія гарады і яны вельмі прыгожыя.

«Я не ведаю, ці можна іх адбудаваць такімі, якімі яны былі, гэта немагчыма», – дадаў экс-прэзідэнт ЗША.

Пасля гэтага Зяленскі сказаў, што Трамп павінен прыехаць ва Украіну.

Той замест гэтага адказаў: «Я прыеду. Гэта цудоўная краіна, цудоўнае надвор'е, цудоўнае ўсё… Але мы павінны гэта скончыць».

Апошнія навіны