BE RU EN

Квартэт гамельчукоў хадзіў па горадзе і рабаваў кававыя аўтаматы

  • 27.09.2024, 21:03

Што было далей.

Чацвёра гамельчукоў узломвалі кававыя аўтаматы і забіралі адтуль грошы. Квартэт затрыманы, пачатая крымінальная справа за крадзеж, паведамляе тэлеграм-канал Камісіі ў справах няпоўнагадовых Гомельскага гарвыканкама «Тэрыторыя супрацоўніцтва».

Два працоўныя і два навучэнцы з Гомеля «нападалі» на кававыя аўтаматы, ускрывалі іх і выкрадалі адтуль грошы. Цяпер яны павінны не толькі вярнуць выкрадзеныя грошы, але яшчэ і пакрыць грошы за пашкоджаныя аўтаматы.

Распачатая крымінальная справа паводле артыкула аб крадзяжы, а квартэт скіраваны ў ізалятар часовага ўтрымання.

Апошнія навіны