BE RU EN

Зяленскі: Украіна да лістапада можа спыніць Пуціна

  • 27.09.2024, 20:49

Украінскія абаронцы паспрабуюць зрабіць гэта на полі бою.

Украіна можа спыніць расейскага дыктатара Уладзіміра Пуціна ўжо да лістапада. Украінскія абаронцы паспрабуюць зрабіць гэта на полі бою.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на заяву прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага на сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты ЗША Дональдам Трампам.

«Мы разумеем, што да лістапада мы можам спыніць Пуціна. Мы павінны гэта зрабіць, мы паспрабуем – на полі бою з нашымі гераічнымі ваярамі, але мы разумеем, што пасля лістапада нам давядзецца вызначаць», – адзначыў украінскі прэзідэнт у пачатку сустрэчы.

Паводле ягоных словаў, Украіна спадзяецца, што сіла ЗША застанецца магутнай.

Таксама Зяленскі ўжо паводле вынікаў перамоваў з Трампам адзначыў, што прапанаваў яму план перамогі.

Варта заўважыць, што ў лістападзе ў ЗША адбудуцца прэзідэнцкія выбары. Галоўнымі кандыдатамі на пасаду прэзідэнта з'яўляюцца Дональд Трамп і Камала Гарыс.

Апошнія навіны