BE RU EN

Ва УСУ служаць 68 тысячаў жанчынаў

  • 27.09.2024, 20:00

Прыкладна пяць тысячаў знаходзяцца непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў.

Агульная колькасць жанчынаў ва Узброеных сілах Украіны складае 68 тысячаў, больш за 48 тысячаў з іх з'яўляюцца вайскоўкамі.

Пра гэта расказала дзяржаўная сакратарка Міністэрства абароны Украіны Людміла Дараган на міжнародным семінары ў пытаннях гендарнай роўнасці.

Так, яна расказала, што агульная колькасць жанчынаў ва Узброеных сілах Украіны – 68 тысячаў, з іх вайсковак – больш за 48 тысячаў. Непасрэдна ў зоне баявых дзеянняў знаходзяцца прыкладна 5 тысячаў вайсковак.

«Сёння жанчыны ўсюды – трымаюць тыл, працуюць на цяжкіх пасадах, ваююць у шэрагах УСУ. Яны даказваюць, што ацэньваць людзей трэба з іх магчымасцяў, эфектыўнасці і розуму, а не з полу», – адзначыла Дараган.

Апошнія навіны