BE RU EN

Belavia прадае пасажырскі самалёт-«тулягу»

  • 27.09.2024, 18:38

Названы стартавы кошт.

Belavia выставіла на таргі свой апошні пасажырскі Bombardier. Стартавая цана таргоў - Br2,92 млн. Інфармацыя аб лоце размешчаная на электроннай гандлёвай пляцоўцы "ІПМ-Таргі".

Самалёту 25 гадоў, у апошнія 5 - ён знаходзіўся на захоўванні.

Прыём заявак ад патэнцыйных пакупнікоў вядзецца да 24 кастрычніка.

Правядзенне таргоў запланавана на 25 кастрычніка.

Каб узяць удзел у таргах, неабходна ўнесці задатак сумай Br146 тысяч.

Пераможца, акрамя сумы пакупкі лота, абавязаны выплаціць Br500, а таксама 0,5% цаны ў якасці ўзнагароджання арганізатару таргоў.

У самалёта даволі цікавая гісторыя. "Качэўнік" паспеў палётаць пад сцягамі кампаній з Францыі, Нямеччыны, Канады, ЗША, перш чым у лютым 2008-га трапіў у распараджэнне Belavia. Беларуская кампанія эксплуатавала борт да 2018 года.

Апошнія навіны