BE RU EN

У Беларусі могуць увесці новыя нормы бязмытнага ўвозу

  • 27.09.2024, 17:07

Іх могуць зменшыць у чатыры разы.

У чатыры разы можа зменшыцца ліміт бязмытнага ўвозу ў Беларусь. Гэта вынікае з праекту пастановы Рады Еўразійскай эканамічнай камісіі, заўважыла выданне banki24.by.

Цяпер ліміт на інтэрнэт-пасылкі, якія паступаюць у Беларусь, складае 200 еўраў і 31 кг.

У ЕЭК прапануюць зніжаць ліміт па наступным графіку:

2025 год - 200 еўраў;

2026 год - 100 еўраў;

2027 год - 50 еўраў.

Дарэчы, з вясны 2022 года да 1 красавіка 2024 года бязмытны ліміт складаў 1000 еўраў.

Апошнія навіны