BE RU EN

Трох чалавек у Нямеччыне асудзілі за экспарт люксавых аўто праз Беларусь

  • 27.09.2024, 16:21

Яны атрымалі рэальныя тэрміны.

У Франкфурце-на-Одэры трох мужчын прысудзілі да турэмнага зняволення за экспарт сотняў люксавых аўтамабіляў праз Беларусь у Расею, перадае «Нямецкая хваля».

Суд налічыў у іх 430 парушэнняў Закона аб замежным гандлі.

У Еўразвязе дзейнічаюць санкцыі на пастаўку люксавых аўто ў Расею. Тым не менш з сакавіка 2022-га да сакавіка 2024 года мужчыны прадавалі аўтамабілі ў аўтасалоне ў Дальвіц-Хапегартэне. Мытнікам яны заяўлялі, нібыта аўто адпраўляюцца ў Беларусь.

Двум абвінавачаным прызначылі па шэсць гадоў пазбаўлення волі, трэцяму - чатыры гады. Прыбытак ад забароненых угод на суму амаль 30 мільёнаў еўраў будзе канфіскаваны.

Апошнія навіны