BE RU EN

Трамп расказаў, пра што будзе гаварыць з Зяленскім

  • 27.09.2024, 15:34

Сустрэча запланаваная на 16:45 паводле Менску.

Кандыдат у прэзідэнты Злучаных Штатаў Амерыкі Дональд Трамп заявіў, што будзе размаўляць з украінскім лідарам Уладзімірам Зяленскім аб спыненні вайны.

Журналісты запыталіся ў палітыка, што ён скажа прэзідэнту Украіны падчас сённяшняй сустрэчы.

«Давайце даб'ёмся міру. Нам патрэбен мір! Нам трэба скончыць са смерцямі і разбурэннямі. Вы так не думаеце? Няўжо гэта будзе дрэнна?» - адказаў Трамп.

Таксама яго спыталі, ці думае ён, што Кіеў павінен саступіць уласныя тэрыторыі для заканчэння поўнамаштабнай вайны. Трамп адказаў так: «Паглядзім, як будзе. Паглядзім».

Сустрэча запланаваная на 16:45 паводле Менску.

Апошнія навіны