BE RU EN

«Амаль Дубай»: беларусы паказалі, якія аўтамабілі праходзяць праз Аршанскую мытню

  • 27.09.2024, 17:43

У гледачоў узніклі пытанні.

У сацыяльнай сетцы TikTok з'явілася відэа, у якім карыстальнік з Беларусі паказаў, якія аўтамабілі праходзяць праз беларускую мытню. У гледачоў узнікла нямала пытанняў да аўтара роліка, пачынаючы з таго, ці сапраўды на кадрах — беларуская мытня, і заканчваючы тым, як звычайнаму чалавеку зарабіць на такія аўто.

У адным з ролікаў, які менш чым за тыдзень набраў 1 500 000 праглядаў, можна ўбачыць люксавыя аўто ад такіх сусветных брэндаў як Audi, Porsche, Mercedes, BMW і Rolls-Royce. Як сцвярджае аўтар відэа, на кадрах - пункт мытнага афармлення ў Воршы (Віцебская вобласць).

Вялікая частка каментароў зводзілася да кошту відавочна дарагіх аўто. Гледачы задаваліся пытаннем, «як зарабіць на такія аўтамабілі» і « дзе ўзяць столькі грошай».

«Як заўсёды - Ворша, амаль Дубай», - напісаў адзін з гледачоў.

«А гавораць, бедна мы жывём. Шыкоўныя аўтамабілі», - дадала яшчэ адна карыстальніца.

Зрэшты, іншую частку гледачоў цікавіла хутчэй тое, як люксавыя аўтамабілі можна завезці ў Беларусь ва ўмовах дзейных санкцый.

«Што там за паварот у пекла?» - У TikTok паказалі «анамальную зону» пад Бабруйскам

Апошнія навіны