BE RU EN

BILD: Буйны наступ расейскіх войск у Курскай вобласці скончыўся правалам

  • 27.09.2024, 17:06

УСУ перакідваюць падраздзяленні.

Паводле заявы Пуціна, якую ён зрабіў у сярэдзіне жніўня, да 1 кастрычніка расейскае войска павінна цалкам вярнуць пад свой кантроль усю тэрыторыю Курскай вобласці, паведамляе BILD.

Зрэшты, расейскі контрнаступ зацягнуўся - толькі 17 верасня танкі УС РФ прасунуліся на поўдзень ад Коранева. Неўзабаве ў Крамлі заявілі, што ў расейскага войска ёсць час ужо да сярэдзіны кастрычніка, каб вярнуць пад кантроль Масквы занятыя УСУ тэрыторыі.

Аднак і гэтая мэта пакуль што падаецца ілюзорнай.

Украінскія вайскоўцы не гатовыя адыходзіць без бою - камандаванне УСУ перакідвае ў Курскую вобласць новыя падраздзяленні. Украінскае войска спрабуе абысці з флангу расейскую контратаку ў Курску і прымусіць падраздзяленні УС РФ абараняцца адразу на некалькіх кірунках.

Апошнія навіны