BE RU EN

Пенсіянерка пераслала ашуканцам $116 тысяч

  • 27.09.2024, 12:26

Дзеля гэтага яна прадала дзве кватэры.

Ашуканцы вымусілі 69-гадовую замежніцу, якая пражывала ў Менску, прадаць дзве кватэры і пералічыць ім сродкі ад продажу. Падрабязнасці афёры расказалі ў МУС.

Жанчына надумала ўкласці свае зберажэнні ў крыптавалюту. Яна ўстанавіла на смартфон прыкладанне для таргоў на біржы, куды пераводзіла грошы. Для вымання максімальнага прыбытку знайшла ў інтэрнэце «кансультанта».

«Цягам некалькіх месяцаў пенсіянерка на ўказанне аферыста ўкладала сродкі. У суме яна перавяла амаль 180 тысяч рублёў, якія засталіся ад продажу кватэры. Калі вывесці грошы не здолела, зразумела, што стала ахвярай ашуканцаў, і звярнулася ў міліцыю», - паведамілі ў МУС.

Аднак неўзабаве пацярпелая паспрабавала самастойна развязаць праблему і звярнулася да «юрыста» з інтэрнэту. Той паабяцаў дапамагчы, папрасіўшы толькі аплаціць паслугі інкасатараў, якія нібы прывязуць усю суму гатоўкай проста да яе дадому. Такім спосабам пад рознымі падставамі зламыснікі выбавілі яшчэ звыш 200 тысяч рублёў, прымусіўшы ахвяру прадаць другую кватэру за мяжой.

Агульная сума шкоды склала больш за 380 000 рублёў ($116 тысяч).

Следчымі распачатая крымінальная справа за махлярства.

Апошнія навіны