BE RU EN

УСУ дашчэнту разбілі расейцаў каля Пясчанага

  • 27.09.2024, 11:45

Знішчаныя і пашкоджаныя 40 адзінак вайсковай тэхнікі акупантаў.

Каля Пясчанага, на Купянскім кірунку, расейцы пайшлі на штурм з паўсотняй адзінак тэхнікі. Ён адбіты са значнымі стратамі ворага. Пра гэта паведаміў камандзір батальёна ўдарных БПАК «Ахілес» 92-й АШБр ім. Івана Сірко Юрый Федарэнка сёння ў Telegram.

«Учора, 26.09.2024, супраціўнік распачаў спробу механізаванага штурму на Купянскім кірунку ў раёне Пясчанага. У бок Калеснікаўкі і Круглякоўкі рухалася амаль 50 адзінак расейскай браняванай тэхнікі з дэсантам. Батальён ударных БПАК «АХІЛЕС» 92 АШБр знішчыў і пашкодзіў 40 адзінак вайсковай тэхнікі», - паведаміў Федарэнка.

Як удакладніў камандзір, у ліку знішчаных 14 адзінак тэхнікі акупантаў: 5 БМП, 3 танкі, 1 БТР, 1 МТЛБ, 2 «Уралы», 1 «Буханка», 1 квадрацыкл.

Пашкоджаныя 26 адзінак, у тым ліку: 10 танкаў, 10 БМП, 1 БРЭМ, 3 МТЛБ, 1 БРЭМ, 1 «Урал».

Апошнія навіны