BE RU EN

У Менску значна пагоршылася якасць вады

  • 27.09.2024, 9:56

Пасля аварыі на магістральным водаправодзе.

Жыхары некаторых раёнаў сталіцы скардзяцца на пагаршэнне якасці вады. Пра гэта паведаміў раніцай 27 верасня ў сваім тэлеграм-канале Мінгарвыканкам.

Паводле інфармацыі Мінскводаканала, пасля аднаўлення водазабеспячэння аварыйнымі брыгадамі прадпрыемства неадкладна арганізавана прамыванне асобных адцінкаў сетак водазабеспячэння.

«Вядзецца пастаянны маніторынг якасці з правядзеннем рэгламентных работ. Праблема будзе развязаная», - запэўнілі ў Менгарвыканкаме.

Нагадаем, вечарам 26 верасня ў Кастрычніцкім, Заводскім і Ленінскім раёнах Менска ў сістэме водазабеспячэння назіралася зніжэнне ціску, адсутнасць і пагаршэнне якасці вады. Чыннікам непаладак стала пашкоджанне магістральнага вадавода дыяметрам 1000 мм.

Водазабеспячэнне, як паведамілі ў МЖКГ, было поўнасцю адноўлена. Вада пачала паступаць а 00.15.

Апошнія навіны