BE RU EN

У Гомелі ўспыхнуў пажар на крафтавым бровары

  • 27.09.2024, 9:30

Згарэў солад.

У Гомелі адбыўся пажар на бровары "SozhskiBeer" ТАА "Эфектыўныя калабарацыі". Як паведамілі ў МНС, ратавальнікаў выклікалі на вуліцу Падгорную ў чацвер а 12:10.

Узгаранне здарылася на складзе бровара. Знішчаны 4 тоны соладу, пашкоджана і закурана абшыўка сцен і столі. Пацярпелых няма, эвакуацыя не праводзілася. Прычына пажару высвятляецца.

Апошнія навіны