BE RU EN

Forbes: Крэмль страціў пад Вуглядарам дзве брыгады і больш за дзве тысячы адзінак вайсковай тэхнікі

  • 27.09.2024, 8:09

155-я брыгада марскіх пяхотнікаў РФ практычна перастала існаваць.

Падчас баёў за Вуглядар з 2023 года 155-я брыгада марскіх пяхотнікаў УС РФ была двойчы знішчаная і яе двойчы аднаўлялі.

Да вайны шахцёрскае мястэчка налічвала 14 тысяч чалавек. Супраціўнік пачаў спробы атакаваць Вуглядар з канца 2022 года.

Толькі праз два гады баёў войска Пуціна блізкае да цэлі, піша Forbes.

57-я мотабрыгада здолела прарваць абарону 72-й брыгады УСУ. Цяпер баі ідуць на ўсходняй ускраіне горада, а ўкраінскія сілы, магчыма, адыходзяць на поўнач.

Толькі каб прабіцца на ўсходнюю ўскраіну Вуглядара, УС РФ страцілі некалькі тысяч сваіх салдат і тысячу адзінак вайсковай тэхнікі.

Байцы з 72-й брыгады УСУ выкарыстоўвалі супраць ворага міны, беспілотнікі, артылерыю і супрацьтанкавыя ракеты. Як вынік - знішчана мінімум адна варожая брыгада.

У пачатку 2023 года войска Пуціна ў асобе 40-й і 155-й брыгад марскіх пяхотнікаў спрабавалі атакаваць Вуглядар праз палі. Гэтыя няўдалыя напады УС РФ сталі самымі крывавымі ў гісторыі гэтай вайны.

155-я брыгада марскіх пяхотнікаў УС, якая складалася з 3 тысяч чалавек, пад канец лютага 2023 года практычна перастала існаваць. Супраціўнік страчваў за дзень па 300 сваіх салдат. Праз некаторы час Крэмль спрабаваў рэанімаваць брыгаду, каб зноў кінуць яе ў бой.

Справы ў 40-й брыгады марскіх пяхотнікаў былі крыху лепшыя, але нязначна. Аналітыкі з WarSpotting паведамляюць, што страты склалі блізу тысячы адзінак вайсковай тэхнікі. У выніку баёў за Вуглядар РФ ужо страціла мінімум дзве свае брыгады і 6% вайсковай тэхнікі.

Сёння акупанты з 40-й брыгады знаходзяцца на тэрыторыі Херсоншчыны, а 155-я брыгада - на Куршчыне. Ці апраўдвае акупацыя руін Вуглядара паўторнае знішчэнне адной або абедзвюх гэтых брыгад — пытанне, на якое могуць адказаць толькі Крэмль і байцы злашчасных падраздзяленняў, якія выжылі.

Апошнія навіны