BE RU EN

Адразу ў трох раёнах Менска ўзніклі перабоі з вадой

  • 26.09.2024, 21:15

У чым справа.

У трох раёнах Менска 26 верасня ўзніклі праблемы з водазабеспячэннем з-за пашкоджання магістральнага вадавода. Вядуцца рамонтныя працы, паведамілі ў «Менскводаканале».

«У сувязі з пашкоджаннем магістральнага вадавода дыяметрам 1000 мм назіраецца зніжэнне ціску, адсутнасць і пагаршэнне якасці водазабеспячэння ў Кастрычніцкім, Заводскім і Ленінскім раёнах Менска», — паведамілі на прадпрыемстве.

Там запэўнілі, што прымаюць «усе неабходныя аператыўныя меры для аднаўлення параметраў водазабеспячэння», і папрасілі прабачэння за нязручнасці.

Апошнія навіны